Постановление Минэнерго РБ 21 29.05.2015 Аб зацвярджэнні Палажэння аб Ганаровай грамаце Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Падзяцы Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 мая 2015 г. № 21
Аб зацвярджэнні Палажэння аб Ганаровай грамаце Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Падзяцы Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь
На падставе пункта 7 Палажэння аб Мiнiстэрстве энергетыкi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1595, Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь; Палажэнне аб Падзяцы Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь.
2.Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 2009 г. № 12 «Об утверждении Положения о Почетной грамоте Министерства энергетики Республики Беларусь и Положения о Благодарности Министра энергетики Республики Беларусь» .
3.Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр У.М.Патупчык
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь 29.05.2015 № 21
ПАЛАЖЭННЕ
аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
1.Дадзеным Палажэннем рэгулююцца парадак i ўмовы ўзнагароджання Ганаровай граматай Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь (далей – Ганаровая грамата).
2.Ганаровая грамата з’яўляецца формай заахвочвання за значны ўклад у развiццё i ўдасканальванне палiўна-энергетычнага комплексу рэспублiкi, надзейнае i бесперапыннае забеспячэнне спажыўцоў рэспублiкi энергарэсурсамi, шматгадовую бездакорную працу, высокае прафесiйнае майстэрства, актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi, выкананне найбольш важных задач, якiя стаяць перад Мiнiстэрствам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь (далей – Мiнiстэрства энергетыкi).
3.Ганаровай граматай узнагароджваюцца:
фiзiчныя асобы:
работнiкi цэнтральнага апарату Мiнiстэрства энергетыкi, у тым лiку Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi;
работнiкi, былыя работнiкi арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
работнiкi iншых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў за плённае супрацоўнiцтва, эфектыўнае садзейнiчанне ў рэалiзацыi розных праграм палiўна- энергетычнага комплексу рэспублiкi, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў для арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
арганiзацыi:
якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
iншыя арганiзацыi i грамадскiя аб’яднаннi за плённае супрацоўнiцтва, эфектыўнае садзейнiчанне ў рэалiзацыi розных праграм палiўна-энергетычнага комплексу рэспублiкi, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў для арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi.
4.Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца: намеснiкамi Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства энергетыкi, у тым лiку Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi, кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству энергетыкi;
кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству энергетыкi, у адносiнах да работнiкаў сваiх арганiзацый, работнiкаў, былых работнiкаў арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, а таксама арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
кiраўнiкамi іншых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў у адносiнах да гэтых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў, а таксама iх работнiкаў.
5.Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай падрыхтоўваюцца па формах згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2 да дадзенага Палажэння.
Да прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай абавязкова прыкладаюцца: суправаджальнае пiсьмо;
даведка-аб’ектыўка – пры прадстаўленнi фiзiчнай асобы;
даведка аб асноўных эканамiчных паказчыках работы арганiзацыi, якая вядзе гаспадарчую дзейнасць, за апошнiя два гады работы i справаздачны перыяд бягучага года на дату прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай.
6.Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай мове. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю.
Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 да дадзенага Палажэння i даведкi- аб’ектыўкi падпiсваюцца на:
фiзiчную асобу, за выключэннем кіраўніка арганiзацыi, якая ўваходзіць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, а таксама кiраўнiка iншай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання, – кiраўнiком адпаведных арганiзацыi, грамадскага аб’яднання;
кiраўнiка арганiзацыi, якая ўваходзіць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, –
кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi;
кiраўнiка iншай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання – кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання (калi такiя маюцца).
Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння падпiсваюцца кiраўнiкамi вышэйстаячых арганiзацый, грамадскiх аб’яднанняў (калi такiя маюцца).
Прадстаўленнi замацоўваюцца пячаткамi тых арганiзацый, кiраўнiкамi якiх яны падпiсаны.
7.Рашэнне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай афармляецца загадам Мiнiстэрства энергетыкi на падставе падрыхтаваных прадстаўленняў.
8.Наступнае прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай магчыма не раней як праз пяць гадоў, за выключэннем прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай за высокi ўзровень арганiзацыi i выкананне работ у выпадку лiквiдацыi наступстваў стыхiйных бедстваў, а таксама ўводу ў эксплуатацыю вытворчых аб’ектаў.
9.Фiзiчнай асобе, узнагароджанай Ганаровай граматай, выплачваецца грашовае ўзнагароджанне ў памеры да 10 базавых велiчынь. Выплаты ажыццяўляюцца за кошт сродкаў адпаведнай арганiзацыi.
10.Ганаровая грамата ўручаецца фiзiчнай асобе i арганiзацыі ва ўрачыстай абстаноўцы Мiнiстрам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважанай iм асобай, кiраўнiком адпаведнай арганiзацыi.
11.
Дадатак 1
да Палажэння аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1.Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)
2.
Пасада, месца працы
3.
Чысло, месяц i год нараджэння
4.
Грамадзянства
5.
Адукацыя
6.
Месца жыхарства або знаходжання i тэлефон
7.
Агульны стаж работы Стаж работы ў галiне
Стаж работы ў дадзенай арганiзацыi
8.Цi ўзнагароджваўся раней Ганаровай граматай Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь i дата ўзнагароджання
9.Характарыстыка з указаннем заслуг, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк
назва арганiзацыi,
(подпiс)
(iнiцыялы, прозвiшча)
грамадскага аб’яднання) М.П.
г.
Дадатак 2
да Палажэння аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1.Назва арганiзацыi
2.
Месцазнаходжанне арганiзацыi
3.
Заслугi, за якiя арганiзацыя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк
(назва арганiзацыi,
(подпiс)
(iнiцыялы, прозвiшча)
грамадскага аб’яднання) М.П.
г.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь 29.05.2015 № 21
ПАЛАЖЭННЕ
аб Падзяцы Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
1.Дадзеным Палажэннем рэгулююцца парадак i ўмовы прадстаўлення да аб’яўлення Падзякi Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь (далей – Падзяка).
2.Падзяка з’яўляецца формай заахвочвання за шматгадовую i бездакорную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi, паспяховае выкананне заданняў асаблівай важнасцi i складанасцi, даручэнняў кiраўнiцтва Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь (далей – Мiнiстэрства энергетыкi).
3.Падзяка аб’яўляецца:
фiзiчным асобам:
работнiкам цэнтральнага апарату Мiнiстэрства энергетыкi, у тым лiку Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi;
работнiкам, былым работнiкам арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
работнiкам iншых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў за плённае супрацоўнiцтва, эфектыўнае садзейнiчанне ў рэалiзацыi розных праграм палiўна- энергетычнага комплексу рэспублiкi, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў для арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
арганiзацыям:
якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
iншым арганiзацыям i грамадскiм аб’яднанням за плённае супрацоўнiцтва, эфектыўнае садзейнiчанне ў рэалiзацыi розных праграм палiўна-энергетычнага комплексу рэспублiкi, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў для арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi.
4.Прадстаўленне да аб’яўлення Падзякi ажыццяўляецца:
намеснiкамi Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства энергетыкi, у тым лiку Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi, кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству энергетыкi;
кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству энергетыкi, у адносiнах да работнiкаў сваiх арганiзацый, работнiкаў, былых работнiкаў арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, а таксама арганiзацый, якія ўваходзяць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi;
кiраўнiкамi iншых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў у адносiнах да гэтых арганiзацый i грамадскiх аб’яднанняў, а таксама iх работнiкаў.
5.Прадстаўленнi да аб’яўлення Падзякi падрыхтоўваюцца па формах згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2 да дадзенага Палажэння.
Да прадстаўлення да аб’яўлення Падзякi абавязкова прыкладаюцца: суправаджальнае пiсьмо;
даведка-аб’ектыўка – пры прадстаўленнi фiзiчнай асобы;
даведка аб асноўных эканамiчных паказчыках работы арганiзацыi, якая вядзе гаспадарчую дзейнасць, за апошнiя два гады работы i справаздачны перыяд бягучага года на дату прадстаўлення да аб’яўлення Падзякi – пры прадстаўленнi арганiзацыi.
6.Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай мове. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю. Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 да дадзенага Палажэння i даведкi- аб’ектыўкi падпiсваюцца на:
фiзiчную асобу, за выключэннем кіраўніка арганiзацыi, якая ўваходзіць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, а таксама кiраўнiка iншай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання, – кiраўнiком адпаведных арганiзацыi, грамадскага аб’яднання;
кiраўнiка арганiзацыi, якая ўваходзіць у сiстэму Мiнiстэрства энергетыкi, –
кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi;
кiраўнiка iншай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання – кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi, грамадскага аб’яднання (калi такiя маюцца).
Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння падпiсваюцца кiраўнiкамi вышэйстаячых арганiзацый, грамадскiх аб’яднанняў (калi такiя маюцца).
Прадстаўленнi замацоўваюцца пячаткамi тых арганiзацый, кiраўнiкамi якiх яны падпiсаны.
7.Рашэнне аб аб’яўленнi Падзякi афармляецца загадам Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь на падставе падрыхтаваных прадстаўленняў.
8.Фiзiчнай асобе, якой аб’яўлена Падзяка, выплачваецца грашовае ўзнагароджанне ў памеры да 6 базавых велiчынь. Выплаты ажыццяўляюцца за кошт сродкаў адпаведнай арганiзацыi.
9.Спецыяльны лiст аб аб’яўленнi Падзякi ўручаецца фiзiчнай асобе i арганiзацыi ва ўрачыстай абстаноўцы Мiнiстрам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь цi ўпаўнаважанай iм асобай, кiраўнiком адпаведнай арганiзацыi.
Дадатак 1
да Палажэння аб Падзяцы Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1.Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)
2.
Пасада, месца працы
3.
Чысло, месяц i год нараджэння
4.
Грамадзянства
5.
Адукацыя
6.
Месца жыхарства або знаходжання i тэлефон
7.
Агульны стаж работы Стаж работы ў галiне
Стаж работы ў дадзенай арганiзацыi
8.Цi аб’яўлялася раней Падзяка Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь i дата аб’яўлення
9.
Характарыстыка з указаннем заслуг, за якiя прадстаўляецца да аб’яўлення Падзякi Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк
(назва арганiзацыi,
(подпiс)
(iнiцыялы, прозвiшча)
грамадскага аб’яднання) М.П.
г.
Дадатак 2
да Палажэння аб Падзяцы Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1.Назва арганiзацыi
2.
Месцазнаходжанне арганiзацыi
3.
Заслугi, за якiя арганiзацыя прадстаўляецца да аб’яўлення Падзякi Мiнiстра энергетыкi Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк
(назва арганiзацыi,
(подпiс)
(iнiцыялы, прозвiшча)
грамадскага аб’яднання) М.П.
г.
Другие НПА
Постановление СР НС РБ №421-СР5/IX от 23.06.2015 О Декрете Президента Республики Беларусь от 2 июня 2015 г. № 4 О внесении изменений и дополнений в Декрет Президента Республики Беларусь Постановление СР НС РБ №427-СР5/IX от 23.06.2015 О проекте Закона Республики Беларусь О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь О товарных биржах Постановление СР НС РБ №428-СР5/IX от 23.06.2015 О проекте Закона Республики Беларусь О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь О рекламе Постановление СР НС РБ №426-СР5/IX от 23.06.2015 О проекте Закона Республики Беларусь О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь О государственных символах Республики Беларусь Постановление СР НС РБ №430-СР5/IX от 23.06.2015 О внесении изменений и дополнений в Регламент Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Постановление СМ РБ №524 от 22.06.2015 О Межведомственном совете по внешнеторговой политике Постановление СМ РБ №426 от 21.05.2015 Об изменении составов комиссий Постановление СМ РБ №525 от 22.06.2015 О Комиссии по вопросам промышленной политики Постановление Статистический комитет РБ №46 от 16.06.2015 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 12-сх (защищенный грунт) «Отчет о производстве овощей в защищенном грунте, выращивании грибов и цветочной продукции» и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №14 от 23.03.2015 Об утверждении статистического классификатора СК 06.002-2015 Сельскохозяйственная продукция